×

Хто, калі не мы!

29.05.2019 11:11,

Гомельскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Праменьчык” далучыўся да рэспубліканскай экалагічнай акцыі па пытаннях паасобнага збору адходаў і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў “Хто, калі не мы!”.

У рамках рэспубліканскай экалагічнай акцыі ў нашай дашкольнай установе быў праведзены конкурс макетаў інфармацыйных знакаў супраць смецця. Удзел у ім узялі дашкаляты ўсіх узроставых груп. Яны працавалі над малюнкамі, стваралі аплікацыі і іншыя творчыя работы. Да справы далучыліся не толькі нашы выхаванцы — актыўны ўдзел у вырабе макетаў знакаў супраць смецця ўзялі таксама педагогі і бацькі.

З кожнай групы былі прадстаўлены лепшыя работы, якія ўпрыгожылі памяшканне дашкольнага цэнтра.

Вольга ЛЕВАНЧУК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДЦРД “Праменьчык” Гомеля.