×

І прамоўцы, і мадэлі

14.03.2020 13:25,

У Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі вясна традыцыйна пачалася з адборачнага этапу Рэспубліканскага конкурсу грацыі і таленту “Каралева студэнцтва”.

За права надзець карону змагаліся сем прэтэндэнтак. Дзяўчаты выконвалі розныя заданні: расказвалі пра сябе ў конкурсе “Візітка”, удзельнічалі ў імправізацыі “Фант за талент”. На конкурсе прамоўніцкага майстэрства расказвалі гісторыю сваяка, які сутыкнуўся з жахамі Вялікай Айчыннай вайны. Паказвалі свае таленты ў творчым конкурсе і, вядома, прымалі ўдзел у дэфіле.  Ніводная дзяўчына не засталася без узнагароды. Каралевай студэнцтва БТЭУ-2020 прызнана Настасся Панамарэнка, віцэ-каралевай стала Дарына Шустава, а “Міс БТЭУ” — Марыя Чопчыц.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Фота з сайта ўстановы.