×

Каманда ад Гомеля сфарміравана

14.03.2020 13:21,

Гомель сфарміраваў каманду для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

Па выніках выступленняў на абласным узроўні ў склад каманды горада над Сожам увайшлі 94 старшакласнікі. На базе гомельскай гімназіі № 36 прайшла цырымонія іх прадстаўлення педагагічнай грамадскасці. Дарэчы, падчас гэтага мерапрыемства бацькам навучэнцаў уручылі  падзячныя лісты.

Ядро каманды склалі матэматыкі і праграмісты — адпаведна 23 і 19 вучняў трапляюць на рэспубліканскі этап. Гуманітарыі вылучылі 17 чалавек для выканання заданняў алімпіяды па беларускай мове, 15 — па рускай, 11 — па англійскай і 4 — па кітайскай. У разрэзе ўстаноў адукацыі самыя шматлікія дэлегацыі — ад гімназій №№ 51 і 56, абласнога і гарадскога ліцэяў.

Увогуле Гомельскую вобласць на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды прадставяць звыш 200 вучняў. Заключны этап алімпіяды па вучэбных прадметах пачнецца 1 красавіка ў розных гарадах рэспублікі.

Гомельская вобласць прыме ўдзельнікаў рэспубліканскай алімпіяды па сямі вучэбных прадметах. На базе Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі пройдуць туры па фізіцы і астраноміі, на базе ўстаноў адукацыі Мазыра — па англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Фота аўтара.