×

КВЗ сабраў старшакласнікаў

13.01.2020 11:27,

Клуб вясёлых і знаходлівых сабраў на спаборніцтва навучэнцаў 8—11 класаў сярэдняй школы № 11 Гомеля. 

Каманды прарабілі вялікую працу: стваралі міні-фільмы і сцэнкі, рыхтавалі касцюмы і дэкарацыі, праводзілі сацыяльнае апытанне на вуліцах горада, а таксама прыцягвалі настаўнікаў да стварэння жартаў.

— Мэта правядзення падобных мерапрыемстваў — развіццё і ўдасканаленне творчых здольнасцей, выхаванне камунікатыўных і артыстычных навыкаў, а таксама выяўленне лідарскіх якасцей у вучняў, — адзначыла дырэктар школы Наталля Лiтвiнава.

На пачатку мерапрыемства прадэманстравалі прывітанні, зробленыя вучнямі. Пасля ўдзельнікі прэзентавалі свае нарыхтоўкі ў музычным конкурсе і ў спаборніцтве відэаролікаў. А напрыканцы гледачы маглі бачыць выступленне каманд з дамашнім заданнем “Неяк раз пад Новы год...”.

Таксама кожная параллель класаў рабіла нумар мастацкай самадзейнасці з мэтай запаўнення паўз паміж конкурсамі, прызначаных для падліку балаў журы. 

Заключнай часткай мерапрыемства стала ўзнагароджанне дыпломамі каманд-пераможцаў. Першае месца заняла паралель 10-х класаў, другое — паралель 9-х, а трэцяе — 11-х. Крытэрыямі ацэнкі былі актуальнасць жартаў, фантазія і творчыя здольнасці ўдзельнікаў і, вядома, уменне імправізаваць на сцэне.

Палiна НІКАЛАІДЗІ.