×

Медыяасяроддзе і фінансы

12.04.2019 15:33,

Напрыканцы сакавіка ў краіне праходзіў тыдзень фінансавай дасведчанасці. Праверыць свае фінансавыя веды, пашырыць іх змаглі і навучэнцы ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці падчас мерапрыемствах, арганізаваных у рамках Global Money Week.

Увага была акцэнтавана на пытаннях забеспячэння цэнавай стабільнасці.

Гімназія імя Янкі Купалы Мазыра арганізавала конкурс даследчых праектаў і творчых работ “Фінансавая дасведчанасць — 2019”. Запрошаны Рэчыцкі раённы ліцэй, гімназія № 46 г. Гомеля, Лельчыцкая раённая гімназія. Дарэчы, гэтыя навучальныя ўстановы з’яўляюцца  ўдзельнікамі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання фінансавай дасведчанасці як адной з кампетэнцый навучэнцаў з дапамогай стварэння адукацыйнага медыяасяроддзя”.

Навучэнцы Лельчыцкай раённай гімназіі на конкурс прадставілі даследчы праект, відэаролік, малюнак, калекцыю замежных і юбілейных манет СССР. Навучэнцы 10-11-х класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”.

У секцыі “Навукова-даследчыя праекты” была прадстаўлена вучэбна-даследчая праца навучэнца 6 “Б” класа Данііла Каваленкі “Казка — хлусня, ды ў ёй намёк...” (кіраўнік І.Казачэнка). На прыкладзе казак “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна”, “Халоднае сэрца”, “Цім Талер, або Прададзены смех” у рабоце былі прааналізаваны нерацыянальныя фінансавыя дзеянні, выпрабаванне грашыма літаратурных герояў. Праца ўдастоена дыплома І ступені.

У секцыі “Выстаўка-прэзентацыя грашовых купюр, манет” дыплом І ступені атрымала калекцыя Міланы Коркуць (кіраўнік Н.А.Кліменкова). Мілана прадставіла калекцыю замежных манет, у якой экспанаты былі размеркаваны па часе іх выкарыстанні на тэрыторыі розных краін свету. Акрамя гэтага, тэрыторыя, на якой былі размеркаваны грошы з калекцыі, была паказаны на геаграфічнай карце.

Высокую ацэнку журы заслужыла праца навучэнца 10 “А” класа Дзмітрыя Паўлючкова. Яго відэаролік па тэме “Значэнне фінансавай дасведчанасці для сучаснага чалавека” (кіраўнік І.Казачэнка) удастоены дыплома ІІІ ступені. Акрамя гэтага, добрыя веды былі прадэманставаны камандай старшакласнікаў і ў секцыі інтэлектуальных гульняў (кіраўнік Н. Зюзя).

Пераможцы фінансавых спаборніцтваў атрымалі прызы ад ААТ “АСБ Беларусбанк”. Відавочна, што дзякуючы ўдзелу ў конкурсах маладыя людзі пашырылі веды ў галіне фінансаў, а таксама зразумелі, наколькі важна ўмець эфектыўна кіраваць уласнымі грашыма, планаваць выдаткі і прыбыткі.

Што датычыцца педагогаў, яны мелі магчымасць не толькі прадэманстраваць дасягненні на стадыі завяршэння інавацыйнага праекта, але і падзяліліся вопытам стварэння інфармацыйнага адукацыйнага медыяасяроддзя, якое забяспечвае фарміраванне базавых эканамічных і фінансавых кампетэнцый навучэнцаў.

Ірына КАЗАЧЭНКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры, настаўнік-метадыст Лельчыцкай раённай гімназіі.