×

“Мой родны кут, як ты мне мілы…”

14.02.2019 16:43,

Пад такім дэвізам у сярэдняй школе № 2 Светлагорска прайшоў прадметны тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, які традыцыйна адзначаецца 21 лютага.

Прадметны тыдзень у нашай школе — гэта загадзя падрыхтаванае свята з панарамай адкрытых урокаў, адмысловых пазакласных мерапрыемстваў, якія абуджаюць цікавасць да вывучэння мовы і літаратуры. На працягу тыдня школьнікі раскрываюць свае таленты, а настаўнікі ўдасканальваюць прафесійнае майстэрства.

Навучэнцы 5—8 класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсах малюнкаў “Мая Радзіма — Беларусь”, а старшакласнікі падрыхтавалі насценгазеты пра пісьменнікаў-юбіляраў — В.Быкава, А.Куляшова, А.Якімовіча. Інфармацыйная група, арганізаваная настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Святланай Марціновіч, падрыхтавала відэапрэзентацыю пра жыццё Якуба Коласа і Янкі Купалы для вучняў 5—11 класаў. Яркім завяршэннем тыдня стала экскурсійная паездка, арганізаваная па маршруце Нясвіжскі палац — Мірскі замак.

Анжаліка ЛАСАЕВА,
настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 Светлагорска.