×

Настрой у падарунак

09.08.2019 12:00,

Не першы год на базе Рэчыцкага раённага ЦКРНіР падчас летніх канікул арганізоўваецца праца сацыяльна-педагагічнага лагера “Сонейка”. Сёлета тут ужо аздаравіліся 18 навучэнцаў цэнтра. Аздараўленчыя складнікі жыцця летняга адпачынку ў нашым цэнтры — гэта аптымальны рухальны рэжым, збалансаванае харчаванне, замацаванне гігіенічных навыкаў і ведаў пра здаровы лад жыцця.





Галоўная задача педагогаў, якія працуюць у цэнтры, — зрабіць гэты час для дзяцей з асаблівымі патрэбамі цікавым і незабыўным. З гэтай мэтай была распрацавана праграма комплекснай псіхолага-педагагічнай рэабілітацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, накіраваная на прывіццё ім навыкаў здаровага ладу жыцця, развіццё сацыяльных навыкаў, фарміраванне станоўчых стэрэатыпаў паводзін. Распрацаваная праграма прадугледжвае комплекснае развіццё дзяцей, дае ім веды аб навакольным асяроддзі і яго ўплыве на арганізм чалавека, прывівае навыкі здаровага ладу жыцця, асноў бяспекі жыццядзейнасці.







У рамках рэалізацыі гэтай праграмы быў праведзены шэраг пазнавальна-забаўляльных і спартыўных мерапрыемстваў: “Кінолаг і яго верны сябар Норд”, “Маленькая запалка — вялікая бяда”, “Вясёлыя жабяняты”, “Чысцюля”, “Скарбашукальнікі” і інш. Усё гэта стварала спрыяльныя ўмовы для паўнавартаснага адпачынку навучэнцаў, захавання і ўмацавання фізічнага, псіхічнага і эмацыянальнага здароўя, забеспячэння паспяховай сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця праз засваенне пазітыўнага сацыяльнага вопыту. Кожны дзень у лагеры быў напоўнены яркімі эмоцыямі і новымі ўражаннямі, дарыў дзіўны настрой.

Іна СТАЛЯРЧУК,
намеснік дырэктара Рэчыцкага раённага ЦКРНіР.