×

Перамога Настассі Кавальчук

13.11.2019 14:56,

Выхаванка вакальнай студыі “Акцэнт” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна Гомеля Настасся Кавальчук атрымала перамогу на Міжнародным фестывалі-конкурсе “Творчасць без межаў”, арганізатарамі якога выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. 

Настасся займаецца акадэмічнымі спевамі з кіраўніком вакальнай студыі “Акцэнт” Марыяй Уладзіміраўнай Вярбіцкай ужо некалькі гадоў. Менавіта ў гэтым жанры дзяўчынка прадстаўляла Гомельскую вобласць на конкурсе. На суд журы — твор італьянскага кампазітара Луіджы Дэнца Funiculi, funicula. 

Варта адзначыць, што ў склад журы ўвайшлі не толькі музычныя дзеячы Беларусі, але і прадстаўнікі з Германіі і Італіі. Майстэрства педагога і талент навучэнкі прынеслі ў скарбонку Цэнтра творчасці яшчэ адну перамогу Міжнароднага ўзроўню — дыплом І ступені.


Вольга ЗУБАР,
загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна Гомеля.