×

Погляд з XXI стагоддзя

04.11.2019 16:47,

Днямі ў сярэдняй школе № 66 Гомеля прайшла выстава кніг “Кастрычніцкая рэвалюцыя: погляд з XXI стагоддзя”, з якой дзевяцікласнікі даведаліся пра падзеі 1917 года.

Настаўніца гісторыі Валянціна Іванаўна Рубцова 29 кастрычніка прапанавала вучням 9 “В” класа зазірнуць у люстэрка гісторыі. Яна падрабязна азнаёміла школьнікаў з найважнейшымі падзеямі, якія адбыліся ў 1917 годзе: Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыямі, іх перадумовамі і наступствамі.

Пры гэтым і самі вучні былі гледачамі не проста, але выступалі ў ролі гісторыкаў, якія асвятлілі ключавыя моманты рэвалюцыйных падзей: першыя дэкрэты Саветаў аб зямлі і міру, II з’езд Саветаў. Таксама пазнаёміліся з праграмай бальшавікоў пасля Лютаўскай рэвалюцыі, выкладзенай у Красавіцкіх тэзісах.

Замацоўваючы інфармацыю, дзевяцікласнікі актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне. Пазнаёміліся з выставай кніг “Кастрычніцкая рэвалюцыя: погляд з XXI стагоддзя”, дзе была прадстаўлена гістарычная літаратура пра падзеі пачатку мінулага стагоддзя і іх наступствы, кнігі пра пісьменнікаў, якія перажылі рэвалюцыю, а таксама мастацкія творы пра той час.

Ала ПРАТАСАВА,
загадчыца бібліятэкі сярэдняй школы № 66 Гомеля.