×

Працяг традыцый высакародных спраў

13.05.2019 16:31,

У Гомельскай Ірынінскай гімназіі прайшла XVI навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў “Ірынінскія чытанні”.

“Ірынінскія чытанні”— гэта працяг традыцый высакародных спраў апошняй гомельскай княгіні Ірыны Паскевіч у развіцці асветы і культуры горада Гомеля. Чытанні ўжо сталі традыцыйным мерапрыемствам гімназіі, сёлета юныя навукоўцы сустрэліся на інтэлектуальных спаборніцтвах 16-ы раз.

Удзельнікамі Ірынінскай канферэнцыі сёлета былі не толькі навучэнцы ўстаноў адукацыі Гомеля і вобласці, але і госці зРасіі — Бранска і Бранскай вобласці. Каб стаць удзельнікам канферэнцыі,неабходна было прайсці адборачны тур, і 133 навучэнцы атрымалі права выступаць на канферэнцыі.

У якасці ганаровых членаў журы на прадметных секцыях працавалі прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнагаўніверсітэта імя Ф.Скарыны, Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, метадысты Гомельскага вучэбна-метадычнага кабінета гарвыканкама.

Тэматыка работ канкурсантаў была даволіразнастайная і цікавая. Найлепшыміпрызнаны даследчыя работы “АрганізацыяпобытусавецкагасалдатачасоўВялікайАйчыннайвайны на прыкладзепяхоты”  СтаніславаЯўмененкі(СШ№ 37 г. Гомеля), “Ацэнкатаксічнасцівыкідаўаўтатранспартампаблізу школы № 2 горадаКлінцы” АляксандраМелячнеўскага (г. Клінцы) і “Слова паэтаў-класікаў у сэрцыдзяцей (памяціЯнкі Купалы і Якуба Коласа)” навучэнцаў Гомельскай ІрынінскайгімназііЭмілііЯпіхінай і Кацярыны Рак.

Ларыса ЖВІКАРТ,
намеснік дырэктара Гомельскай Ірынінскай гімназіі.