×

Рады піянераў папоўніліся

23.05.2019 15:33,

Прыём у піянеры навучэнцаў 4-х класаў Прудкоўскай і Слабадской сярэдніх школ Мазырскага раёна прайшоў незвычайна. Урачысты збор, прысвечаны гэтай падзеі, адбыўся на тэрыторыі ваеннай часці 1257 Мазырскага пагранічнага атрада.

Піянерскую дружыну імя Ю.А.Гагарына Прудкоўскай сярэдняй школы папоўнілі сямёра вучняў, а ў рады піянерскай дружыны імя М.П.Катлаўца Слабадской сярэдняй школы ўступілі 13 хлопчыкаў і дзяўчынак.

20 вучняў далі ўрачыстае абяцанне і ўступілі ў шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. “Любіць сваю Радзіму, быць добрым, сумленным і справядлівым” — горда гучала з іх вуснаў. Права павязаць гальштукі прадставілася начальніку пагранічнага атрада палкоўніку Алегу Эйбатаву і начальніку аддзела адукацыі Мазырскага райвыканкама Любові Клепчуковай.

Таццяна НЕДАШКОЎСКАЯ,
настаўніца Прудкоўскай сярэдняй школы Мазырскага раёна.