×

Распрацоўкі палітэха ведае свет

30.01.2020 12:02,

Вынікі навуковай дзейнасці за апошні год прадэманстравалі на выставе ў тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога. Тут былі прадстаўлены вынаходкі і распрацоўкі навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантаў кожнага з факультэтаў установы.

Прарэктар па навуковай рабоце ГДТУ Андрэй Бойка расказаў, што за гэты час на прадпрыемствах краіны было ўкаранёна ў практыку больш за 50 распрацовак супрацоўнікаў УВА. Некаторыя з іх былі прадстаўлены на Міжнароднай выставе TIBO і шэрагу іншых значных форумаў. У першую чаргу гэта работы ў галіне аўтаматызацыі, кіравання і 3D-прататыпавання.

Летась на механіка-тэхналагічным факультэце ўні­версітэта была створана ўласная лабараторыя 3D-прататыпавання, у задачы якой уваходзіць арганізацыя падрыхтоўкі спецыялістаў — пачынаючы з першай прыступкі навучання і заканчваючы аспірантамі. Для гэтага ва ўніверсітэце адкрыта спецыяльнасць “Праектаванне кампазіцыйных матэрыялаў”. Лабараторыя даступная і для навучэнцаў старшых класаў сярэдняй школы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Фота аўтара.