×

“Рэха”і “Вясёлка” едуць у сталіцу

14.03.2020 13:17,

25 харавых калектываў, а гэта каля 500 навучэнцаў, узялі ўдзел у абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу харавой творчасці “Спяваем разам”.

Харавыя калектывы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з Ельскага, Рэчыцкага, Светлагорскага, Добрушскага, Мазырскага раёнаў, устаноў адукацыі Гомеля і абласнога Палаца творчасці паказалі самыя высокія вынікі.

У рэпертуары ўдзельнікаў былі творы беларускіх і савецкіх аўтараў, а таксама інструментальнае суправа­джэнне (фартэпіяна, цымбалы, жалейка, трохвугольні). Абараняць гонар Гомельскай вобласці на заключным этапе, які адбудзецца ў пачатку красавіка ў Мінску, будуць харавыя калектывы “Рэха” Ельскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і “Вясёлка” сярэдняй школы № 30 Гомеля.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Фота з сайта Ельскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.