×

“Салодкая” прафарыентацыя

29.05.2019 11:15,

Напярэдадні доўгачаканых летніх канікулаў вучні сярэдняй школы 44 імя Н.А.Лебедзева г. Гомеля атрымалі ў падарунак экскурсію на знакамітае цукеркамі і салодкімі вырабамі прадпрыемства кандытарскую фабрыку Спартак”.

Так навучэнцы 7, 8 і 10 класаў змаглі не толькі на свае вочы пераканацца ў вытворчасці велізарнага асартыменту прысмакаў, але і прадэгуставаць прадукцыю, што называецца, наўпрост з канвеера.

Не толькі смачным, але і пазнавальным аказалася падарожжа па фабрыцы. Школьнікі даведаліся гісторыю развіцця прадпрыемства, тэхналогію вытворчасці ўсіх разнавіднасцей шакаладу, рэцэпт самых смачных аднайменных з назвай прадпрыемства цукерак, а таксама пазнаёміліся з новай прадукцыяй.

У кожным цэху нас сустракалі ўсмешлівыя і ветлівыя работнікі фабрыкі, ахвотна адказвалі на пытанні дапытлівых навучэнцаў. Не маглі не ўразіць прафесіяналізм супрацоўнікаў і любоў да сваёй працы, што для рабят паслужыла наглядным прыкладам правільнага прафесійнага самавызначэння.

Святлана ГУЛЕЦКАЯ,
класны кіраўнік 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 44 імя Н.А.Лебедзева г. Гомеля”.