×

Снежная каралева — 2019

28.02.2019 11:30,

У рамках міжнароднага супрацоўніцтва на базе сярэдняй школы № 57 Гомеля прайшоў Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?” пад назвай “Снежная каралева — 2019”, у якім прынялі ўдзел больш за 20 каманд з Гомеля, Асіповіч, з украінскіх гарадоў Рэпкі і Нежын.

Інтэлектуальныя гульні, конкурсы, турніры сталі традыцыйнымі для вучняў розных узроставых катэгорый. Для нас гэтая сустрэча вельмі важная, бо дае магчымасць наладзіць больш цесны кантакт паміж дзвюма дружалюбнымі краінамі. Міжнароднае супрацоўніцтва ўносіць бясцэнны ўклад у развіццё адукацыйнай дзейнасці, уключаючы сферу дадатковай адукацыі, даследчы кірунак.

На званне найлепшых інтэлектуалаў прэтэндавала 21 каманда. Галоўная асаблівасць спаборніцтваў — упершыню гульня праводзілася на 4 мовах — рускай, беларускай, украінскай і англійскай.

Самымі знаходлівымі і кемлівымі ў выніку аказаліся каманды “Дзеці сурка” і “Жартаўнікі” з Нежына, “Смайлікі” з Рэпак, каманды “Чайная інтэлігенцыя” і “Ордэн Сонца” з гомельскіх сярэдніх школ № 57 і № 61.

Ганна САФОНАВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 57 Гомеля.