×

Сучасны стадыён для юных спартсменаў

19.03.2020 14:48,

Петрыкаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа атрымала абноўлены фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Прыпяць”.

Цяпер на мадэрнізаваным стадыёне пакладзена сучаснае штучнае пакрыццё для гульні ў футбол. Вакол размешчаны бегавыя дарожкі для спартсменаў. Таксама ўладкаваны пляцоўкі для баскетбола, валейбола, варкаўт-зона, усталяваны вулічныя трэнажоры. Месцаў для аматараў спорту стала ўдвая больш. Зараз на трыбунах мо­гуць знаходзіцца 800 чалавек. Пабудаваны і адміністрацыйны будынак. Камфортныя ўмовы створаны ў раздзявалках, душавых, трэнерскіх і судзейскіх пакоях. Ёсць аздараўленча-аднаўленчы блок з саўнай і міні-басейнам, пунктам пракату інвентару, трэнажорнымі заламі — сілавой і кардыя, кавярня і невялікі атэль.

У фізкультурна-аздараўленчым комплексе спартсмены будуць павышаць свой узровень па чатырох відах спорту: футболе, лёгкай і цяжкай атлетыцы, валейболе. Плануецца, што тут будуць праходзіць спаборніцтвы рознага ўзроўню. Адразу пасля цырымоніі адкрыцця на полі прайшла таварыская сустрэча каманд юных футбалістаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.