×

Сустрэчы на прадметным тыдні

04.06.2019 15:22,

Чарговы раз у cярэдняй школе № 1 Чачэрска прайшоў прадметны тыдзень спецыяльнай адукацыі. Прынцып правядзення прадметнай тыдня ў тым, што кожнае дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця становіцца актыўным удзельнікам усіх падзей і можа паспрабаваць свае сілы ў розных відах дзейнасці. У рамках гэтага тыдня праводзіліся нестандартныя навучальныя заняткі, а таксама розныя пазакласныя мерапрыемствы: віктарына “Веды — сіла” і “Віктарына па загадках”, конкурс чытальнікаў “Вясновая старонка”, конкурсы малюнкаў, сачыненняў “Мой хатні гадаванец” і г. д. Пры правядзенні такіх мерапрыемстваў настаўнікі імкнуцца стварыць атмасферу творчага натхнення, здзіўлення, зацікаўленасці і захопленасці.

Адной з яркіх падзей прадметнага тыдня стала сустрэча з журналістам мясцовай газеты “Чачэрскі веснік” і паэтам Валянцінай Пранкевіч. У ходзе гэтай сустрэчы Валянціна Васільеўна расказала пра сваё дзяцінства і пра тое, як яна пачала пісаць вершы. У яркай выразна-эмацыянальнай форме паэтка чытала свае вершы пра прыроду, людзей, горад Чачэрск. Навучэнцы задавалі шмат пытанняў. Іх цікавіла, як часта нараджаюцца вершы, як гэта адбываецца. Валянціна Васільеўна раскрыла дзецям некаторыя сакрэты напісання вершаў. Навучэнцы таксама паспрабавалі свае сілы ў напісанні чатырохрадкоўяў пад кіраўніцтвам паэткі. Усе ўдзельнікі мерапрыемства падзякавалі В.В.Пранкевіч за цікавую сустрэчу, пажадалі вялікіх творчых поспехаў, а таксама аднадушна выказалі надзею на працяг.

Святлана ДУБРОЎСКАЯ,
настаўнік-дэфектолаг сярэдняй школы № 1 Чачэрска.