×

Транспарт і інфраструктура гарадоў

06.02.2020 14:25,

Гэтыя тэмы абмяркоўваліся на VI Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі магістрантаў “Інавацыі. Транспарт. Энергаэфектыўнасць. Будаўніцтва”, якая прайшла ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Канферэнцыя атрымала шырокую вядомасць сярод тэхнічных УВА розных краін.

Гэтым разам удзельнікамі навуковага форуму сталі не толькі беларусы, але і грамадзяне Расіі, Узбекістана, Украіны, Туркменістана, Кітая. Работа навуковага форуму ішла па двух асноўных кірунках: тэхналогіі і інфраструктура гарадоў (транспарт, будаўніцтва, энергетыка, сувязь) і інавацыйны патэнцыял транспартных і будаўнічых прадпрыемстваў.

Было заслухана 115 дакладаў маладых вучоных. Пад старшынствам першага прарэктара ўніверсітэта Юрыя Самадума ў межах канферэнцыі прайшоў круглы стол. Ён быў прысвечаны ўзаемадзеянню навукі і адукацыі. Па выніках плануецца выданне электроннага і папяровага зборнікаў. Мэта канферэнцыі — спрыяць актывізацыі навуковай работы магістрантаў у транспартнай і будаўнічай галінах.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.