×

У краіне майстроў і творцаў

27.02.2019 16:03,

У сярэдзіне лютага на базе гімназіі Калінкавіч адбылося раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў 4-х класаў. У нашым 4 “Д” прайшоў адкрыты ўрок па курсе “Чалавек і свет” на тэму “У краіне майстроў і творцаў”.

Дзеці выдатна падрыхтавалі хатняе заданне: хутка змаглі суаднесці назвы гарадоў з датамі іх узнікнення, знаходзілі месцазнаходжання гарадоў на карце, выконвалі тэставыя заданні.

Пры ўвядзенні ў тэму ўрока чацвёртакласнікі з задавальненнем разгадвалі слоўнікавыя словы ў выглядзе крыжаванкі, якая дэманстравалася ў анлайн-рэжыме. Падводзячы вынікі, дзеці склалі выдатныя сінквейны аб Беларусі.

Падрыхтавалі шмат дадатковага матэрыялу: вершы і прыказкі пра Радзіму, цытаты і выказванні вядомых асоб пра родны край, энцыклапедычныя звесткі — увесь гэты матэрыял дэманстраваўся на беларускай мове.

Святлана КАЖАМЯКІНА,
класны кіраўнік 4 “Д” класа гімназіі Калінкавіч.