×

Юныя патрыёты Нараўляншчыны

13.05.2019 16:34,

На базе ясляў-сада № 5 г. Нароўлі прайшоў раённы семінар-практыкум для педагогаў, прысвечаны патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў “Арганізацыя працэсу патрыятычнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі”.

Задачай семінара ставілася вызначыць асноўныя напрамкі дзейнасці дашкольнай адукацыі па патрыятычным выхаванні дашкалят, развіваць творчы патэнцыял педагогаў, іх кампетэнтнасць у пытаннях патрыятычнага выхавання дашкольнікаў, пазнаёміць з цікавым вопытам работы педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі.

Педагогі нашай установы дэманстравалі ўдзельнікам семінара свае заняткі з дзецьмі. Кіраўнік фізічнага выхавання Валянціна Белая паказала з выхаванцамі фізкультурныя заняткі па адукацыйнай галіне“Фізічная культура”, прысвечаныяІІ Еўрапейскім гульням.

Для гасцей была прадстаўлена інсцэніроўка беларускай народнай казкі “Пшанічны каласок”, якую падрыхтавала разам з калегамі музычны кіраўнік Валянціна Дружыніна.

Выхавальнік Эла Касьян правяла з дзецьмі заняткі па адукацыйнай галіне“Дзіця і грамадства”“Падарожжа ў мінулае роднага горада на машыне часу”, дзе малыя сустрэліся са шляхетным родам Горватаў і шмат даведаліся з гісторыі Нараўляншчыны, пабывалі ў сядзібеГорватаў. Дашкаляты таксама расказалі гасцям пра славутасці роднага горада і прачыталі вершы пра родны край.

Займальнымайстар-класпрадэманстравалаАксана Валетава. Выхавальнік вучыла матуль вырабляць лялькі-абярэгі.

Вопытам работы падзяліліся таксама педагогі іншых устаноў дашкольнай адукацыі горада і раёна, распавялі аб метадах і прыёмах далучэння дашкольнікаў да патрыятычнага выхавання,прадставілі на агляд аўтарскія дыдактычныя гульні, постар-кансультацыі, лэпбукі.

Наталля КОРКУЦЬ,
намеснік загадчыка ясляў-сада № 5 Нароўлі.