×

Жыву ў Беларусі, і мовай сваёй ганаруся

05.03.2020 14:36,

У  яслях-садзе № 6 г. Светлогорска ў Міжнародны дзень роднай мовы для дзяцей адной са старшых груп выхавальнік Галіна Новік правяла квест. Раніцай паштальён прынёс ліст, з якого дзеці даведаліся, што ў свеце існуе шмат моў, многія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Беларуская, руская, англійская або кітайская мова — у кожнай з 6 тысяч моў асаблівае гучанне. Але са словамі класіка не паспрачаешся: “Трэба ведаць суседскую мову, але найперш трэба ведаць сваю”.  У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы, але ў гэты дзень асаблівая ўвага—беларускай.

Галоўнай умовай было размаўляць па-беларуску, пакольку дзень роднай мовы — добрая нагода, каб успомніць каларытныя і самабытныя беларускія словы. Дзеці з задавальненнем згадзіліся  і змаглі паказаць свае веды.Так, на розных этапах ім патрэбна было адгадаць загадкі, растлумачыць значэнне слоў, праказак і прымавак, назваць рэчы, выканаць інсцэніроўку, праспяваць песні, а таксама даказать, што бульба — гэта не толькі гародніна, але і беларускі народны танец. У гульні ўсе ўдзельнікі мелі магчымасць праявіць сябе.

Напрыканцы мерапрыемства Галіна Іванаўна выказала спадзяванне, што беларуская мова загучыць у кожнай сям’і. Тым больш што дзеці праяўляюць зацікаўленасць і здольнасць да яе.

Алена ДАЙНЕКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 6 г.
 Светлагорска.