×

А ў нас Масленіца…

15.03.2019 15:34,

Вучні 2 класа сярэдняй школы № 2 Скідзеля сумесна з бібліятэкарам гарадской бібліятэкі В.А.Савянковай святкавалі пачатак Масленіцы.

На пляцоўцы для гульняў вадзілі першыя вясновыя масленічныя карагоды, весяліліся, жартавалі, свісталі ў свістулькі ў форме птушак, заклікаючы вясну і птушак. Вучні дазналіся пра старабеларускія абрады і традыцыі па святкаванні Масленіцы, прыкметы і звычаі. Завяршылася свята частаваннем блінамі і духмяным гарачым чаем.

Самае галоўнае, што на Масленіцы не было гледачоў: усе ўдзельнічалі, імправізавалі, весяліліся, радаваліся і выказвалі добрыя пажаданні.

Такія фальклорныя святы выклікаюць у дзяцей цікавасць і спрыяюць развіццю духоўнай культуры.

Вольга САМОЙЛА,
настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 2 Скідзеля.