×

Аб правах і абавязках

21.11.2019 15:48,

Дзень прававой дапамогі адбыўся 20 лістапада ў Любчанскай сярэдняй школе Навагрудскага раёна.

Кожны грамадзянін, вялікі ці маленькі, — самадастатковая асоба з уласным меркаваннем, жаданнем, думкамі. Жывучы ў грамадстве, ён мае пэўныя правы і абавязкі, пра якія яму неабходна ведаць.

Для вучняў 4 класа нашай установы быў правялі інтэлектуальны марафон “Мае правы і мае абавязкі”. Вучні здзейснілі займальнае падарожжа ў свет прававых ведаў. Яны з захапленнем прымалі ўдзел у сітуатыўных гульнях “Турнір знаўцаў права”, “Азбука права”, “Дабро і зло”.

У працэсе гульні дзеці вучыліся бачыць наступствы тых ці іншых учынкаў, самастойна прымалі рашэнні ў складаных жыццёвых сітуацыях. Цяпер нашы навучэнцы дакладна ведаюць, калі можна і трэба звяртацца па дапамогу дзяржавы і якімі законамі кіравацца.

Людміла РАЗУМАВА,
бібліятэкар Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.