×

Аб родным кутку на зямлі

20.08.2019 17:00,

У верасні гэтага года будзе адзначацца 75-годдзе ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Напярэдадні гэтай важнай даты ў бібліятэцы нашай школы арганізавана выстава пад назвай “Гродзенскай вобласці — 75”, якая ўключае ў сябе выданні, што адлюстроўваюць звесткі і дакументы аб Гродзенскай вобласці, пра славутасці Гродзеншчыны, а таксама цікавыя факты, успаміны пра гістарычныя падзеі, сабраныя краязнаўцамі.

За час летніх канікул школьнікамі і педагогамі створана клумба “Погляд у мінулае — крок у будучыню” з мэтай выхавання ў вучняў пачуцця гонару, патрыятызму, любові і павагі да свайго краю. Праведзены шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю Гродзенскай вобласці, пад дэвізам “Пазнай свой край — выхавай сябе!”

Вельмі цікава і пазнавальна праходзілі экскурсіі па малой радзіме — Воранаўшчыне і Гродзеншчыне.

Аксана АНДРУКОНІС,
класны кіраўнік 8 класа Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.