×

Актыўны “ЕСО-патруль”

08.08.2019 12:20,

Час летніх канікул для многіх школьнікаў — гэта час новых уражанняў, зносін, пазнанняў, магчымасцей здзейсніць падарожжы па сваёй краіне і нават за яе межамі.

А вось для дзевяцікласнікаў Варнянскага ясляў-сада — сярэдняй школы Астравецкага раёна  ўжо трэці год добрай традыцыяй з’яўляецца арганізацыя лагера працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем “ЕСО-патруль”.Адметнай рысай лагера з’яўлялася тое, што выхаванцы спалучаюць працоўны дэсант з адпачынкам. 20 навучэнцаў 9-х класаў атрымалі магчымасць адпачыць, а таксама ўпершыню атрымаць заробак за сваю працу. Працоўны дэсант, як правіла, насіў экалагічны кірунак, бо гэта была праца ў лясгасе па доглядзе маладых саджанцаў, іх праполцы, а таксама збору смецця ў лясных масівах. Не абышлі сваёй дапамогай школьнікі і мясцовы КСУП “Варняны”, у меру сваёй магчымасці яны аказвалі дапамогу ў праполцы зернавых раслін ад пустазелля.

Для педагогаў, якія працавалі ў лагеры, выхаваўчай мэтай стала стварэнне ўмоў для паўнацэннага адпачынку падлеткаў, умацавання іх фізічнага і псіхічнага здароўя, самарэалізацыі ў працоўнай, сацыяльнай, творчай, гульнявой, фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці на аснове супрацоўніцтва. Складаючы план-сетку выхаваўчых мерапрыемстваў, калектыў вопытных выхавальнікаў пастараўся выкарыстаць сваю скарбонку педагагічнага майстэртва, каб калектыўная працоўная дзейнасць прыносіла задавальненне і стварала добразычлівы псіхалагічны клімат, а выхаваўчыя мерапрыемствы развівалі творчую актыўнасць, самастойнасць, здольнасць да арыгінальных рашэнняў, неабходнасць здаровага ладу жыцця.З дня ў дзеньпедагогі з дзецьмі перагортвалі старонку актыўнага лагернага жыцця, якая кожны дзень была новай і цікавай. Усяго ў кнізе лагера атрымалася 18 старонак, аб’яднаных у чатыры главы.

Незабыўнымі для выхаванцаўбылімерапрыемствы, прысвечаныя75-годдзю вызваленняГродзенскайвобласці, Дню Памяці, якіадзначалі22 чэрвеня, а таксама Дню Незалежнасці.

Экскурсіі ў краязнаўчы музей Міхалішкоўскай сярэдняй школы, падчас якой наведалі памятны знак загінуўшым лётчыкам, тэхнікам і курсантам Пастаўскай школы пілотаў, экскурсія ў  Залессе ў сядзібу-маёнтакМ.К.Агінскага, сустрэчы са знакамітымі людзьмі літаратурнай Астравеччыны і прадстаўнікамі МНС— усё гэта пакінула незабыўны след у душы кожнага выхаванца. А колькі задавальнення пасля працоўнага дэсанта выклікалі наведванні басейна ў Астраўцы!18 дзён праляцелі вельмі хутка. А найлепшай падзякай педагогам ад школьнікаў было тое, што ў дзень закрыцця лагернай змены падчас мерапрыемства скрайбінгу “Мы ў ЕСО-патрулі” гучалі воклічы: “Нам у лагеры спадабалася!”,“У лагеры класна!”, “Тут смачна кормяць”, “Мы хочам у наступным годзе ў “ЕСО-патруль!” і інш.

Хрысціна ЛІСОЎСКАЯ,
настаўніца хіміі і біялогіі, дырэктар лагера “ЕСО-патруль” Варнянскага ясляў-сада — сярэдняй школы Астравецкага раёна.