×

Без дыму і агню

14.08.2019 10:54,

З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей кожнае лета праходзіць Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Канікулы без дыму і агню”. Вялікую ўвагу падчас акцыі ратавальнікі ўдзяляюць дзецям, вучаць іх асновам бяспечных паводзін.

Супрацоўнікі Смаргонскага РАНС у рамках акцыі правялі навучальнае мерапрыемства з выхаванцамі ясляў-сада № 10. Сустрэча праходзіла на базе ДПС нашай ўстановы. Інспектары групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Н.З.Вайнілка і Д.М.Арцюх гутарылі з дзецьмі пра бяспечныя паводзіны ў экстрэмальных сітуацыях. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на цікавыя і пазнавальныя пытанні па асновах бяспекі, у гульнявой форме замацоўвалі ўяўленні пра службы ратавання, транспарт спецыяльнага прызначэння, правілы бяспечных паводзін, практычна адпрацоўвалі алгарытм вызаву ратавальнікаў, прымяралі пажарнае абмундзіраванне.

Дзеці паказалі свае веды па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, упэўнена называлі нумары служб ратавання, прычыны пажару, расказвалі, што трэба рабіць, каб не здарылася бяды. Было праведзена шмат гульняў, вясёлых эстафет. У выніку ўсе выхаванцы атрымалі прызы з наглядна-выяўленчай прадукцыяй, зарад бадзёрасці, станоўчыя эмоцыі і добры настрой.

Нашым выхаванцам спадабалася сустрэча з ратавальнікамі. Спадзяёмся, што яны запомнілі, чаму іх вучылі і змогуць прымяніць свае веды ў выпадку неабходнасці.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 10 Смаргоні.