×

“Была вайна”

11.07.2019 12:12,

Пад такой назвай у гарадскім парку Смаргоні прайшла пазнавальная гульня, прысвечаная 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, арганізаваная Смаргонскім цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі.

Шэсць каманд годна прайшлі ўсе этапы гульні. Удзельнікі чарговы раз, змаглі дакрануцца да гераічных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны, адолелі шматлікія заданні: віктарыну “Значныя лічбы”, крыжаванку “Перамога”, займальныя рэбусы, конкурс “Песні ў салдацкім шынялі”, хуткаснае складанне прыказак і практыкаванні па фізічнай і страявой падрыхтоўцы, — усё гэта выклікала непадробную цікавасць.

Па выніках гульні вызначыліся пераможцы: 1-е месца — каманда “Непаседы” Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, 2-е месца — каманда “Пакаленне Z” гімназіі Смаргоні, 3-е месца — каманда “Сонейка” сярэдняй школы № 1  Смаргоні.

Святлана ПАПЛАЎСКАЯ,
культарганізатар Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.