×

“Чамучкі” перамаглі

22.11.2019 14:56,

Інтэлектуальныя спаборніцтвы даюць запал для самаразвіцця, абуджаюць ахвоту да новых ведаў. 

У сярэдняй школе № 7 Смаргоні правялі камандную інтэлектуальную гульню “Знатакі” для вуняў 4-х класаў. Кожны клас быў прадстаўлены камандай з пяці чалавек. 

Вучням прапанавалі заданні і пытанні з розных галін ведаў. Найлепшы вынік паказала каманда 4 “В” класа “Чамучкі”. Удзельнікі гульні яшчэ раз пераканаліся: трэба працаваць, старацца, каб знатакамі звацца!

Наталля САЗОНАВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 7 Смаргоні.