×

Час стаць прыкметным

22.11.2019 14:46,

Выхаванцы сярэдняй групы ясляў-сада № 10 Навагрудка далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Час стаць прыкметней”. У рамках акцыі праводзіліся заняткі па АБЖ: “Навошта патрэбен флікер”, “Як зберагчы сябе ў цёмны час сутак”, “Каб не было бяды”. Захапілі дыдактычныя гульні “Даведайся і назаві”, “Чырвоны, жоўты і зялёны”, “Складзі пажарную машыну”, “Тэлефон выратавання”, а таксама сюжэтна-ролевая гульня “Прафесіі”.

Праводзілася работа з бацькамі: гутаркі, кансультацыі, круглы стол, абмяркоўваліся пытанні захавання жыцця і здароўя дзяцей. Бацькі атрымалі памяткі “Гарантаваннне бяспекі дзяцей”, “За бяспеку разам”, “Стаць больш заўважным на дарозе”, “Навучанне дзяцей назіральнасці на вуліцы”.

Ірына КЛЕШЧ,
выхавальніца ясляў-сада № 10 Навагрудка.