×

Цікавыя канікулы

09.01.2020 15:26,

8 студзеня навучэнцы, якія наведваюць прышкольны аздараўленчы лагер “Навагодні калейдаскоп”, выправаліся на экскурсію ў родны Навагрудак.

Спачатку наведалі Навагрудскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, дзе пазнаёміліся з выставай вырабаў з прыродных матэтыялаў “Калядная зорка”, пабывалі ў музеі “Тры колеры бяспекі”, дзе прымалі ўдзел у правядзенні практыкума “Як паводзіць сябе на дарозе падчас зімніх канікулаў”, далучыліся да майстар-класа па вырабе калядных сувеніраў.

Сустрэліся і з прадстаўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, пазнаёміліся з тэхнікай і абсталяваннем, якімі карыстаюцца ратавальнікі, удзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях, прапрацоўвалі здарэнні, у якія можна трапіць, калі не выконваць правілы бяспекі, вучыліся карыстацца вогнетушыцелем. 

Беражыце дзяцей! І няхай зімовыя канікулы пройдуць цікава і без здарэнняў.

 

Таццяна НАГОРНАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.