×

Цуда-папку адкрываю...

11.09.2019 13:05,

Важнай умовай павышэння эфектыўнасці работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту зяўляецца ўкараненне новых педагагічных тэхналогій. Таму я пачала вывучаць і выкарыстоўваць у сваёй рабоце зусім новы, цікавы метадычны дапаможнік.

Я доўга выношвала ідэю стварэння лэпбука. Шмат чытала пра кніжку-раскладку на прасторах інтэрнэту, глядзела майстар-класы па стварэнні лэпбука. Самым прывабным у гэтым дапаможніку з’яўляецца мабільнасць, а таксама магчымасць выносіць на вуліцу, браць з сабой у дарогу.

Адным з варыянтаў выкарыстання лэпбука ў рабоце было ўнясенне гатовага матэрыялу па развіцці эмацыянальна-валявой сферы, дзе быў падабраны матэрыял па тэме “Царства эмоцый”. Інтэрактыўная кніжка разлічана на любы ўзрост: гульні можна мяняць у залежнасці ад узросту дзяцей.

Азнаямленне з кнігай пачалося з гартання кніжкі і знаёмства з правіламі карыстання ёй. Далей мы з дзецьмі разгледзелі гульні, удакладнілі іх правілы, калі і дзе можна ў іх пагуляць. Кніжка-раскладка выкарыстоўвалася на індывідуальных і групавых занятках, а таксама ў працэсе самастойнай гульнявой дзейнасці.

Такая незвычайная падача матэрыялу прыцягнула ўвагу дзіцяці, і яно неаднаразова вярталася да гэтай папкі, каб пагартаць, пагуляць з ёй, а заадно, непрыкметна для сябе, паўтарыць пройдзены матэрыял.

Людміла ДАВІДОВІЧ,
педагог-псіхолаг ясляў-сада № 10 Навагрудка.