×

Цуды на канікулах

10.01.2020 15:47,

Любыя канікулы дзеці чакаюць з нецярпеннем. У Ладзеніцкім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад — базавая школа на зімовых канікулах працуе аздараўленчы лагер “Снежны лабірынт”. 

Рэалізацыя мэт і задач лагера ідзе праз арганізацыю гульнявой мадэлі “Чароўная Жар-птушка Снегавіка”. Дзеці з радасцю кожны дзень прыходзяць у лагер і адразу трапляюць у краіну, дзе іх чакаюць прыгоды, яркія і цікавыя конкурсы, незвычайныя  сюрпрызы, запальныя  танцы.

Яны  штодзённа збіраюць “сняжынкі”, каб  вызваліць Жар-птушку з палону злой Чараўніцы і вярнуць яе Снегавіку з казачнага лесу, інакш запаветныя жаданні не змогуць спраўдзіцца! Для гэтага ім трэба вытрымаць розныя выпрабаванні, разгадаць загадкі, пераадолець перашкоды, праявіць сілу волі, кемлівасць, падтрымку і ўзаемавыручку.

Выхаванцы з задавальненнем дзень за днём праходзяць праз “снежныя лабірынты”, змагаюцца са злым чарадзействам, вераць у свае сілы і цвёрда ідуць да пастаўленай мэты.

Таццяна РАМАНЮК, 
старшы выхавальнік лагера “Снежны лабірынт”.