×

Цуды напярэдадні святаў

09.01.2020 15:16,

З 5 снежня 2019 года па 10 студзеня 2020 года ў піянерскай дружыне “Авангард” Малабераставіцкай сярэдняй школы Бераставіцкага раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў у рамках дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды”.

Навучэнцы аказалі дапамогу адзінокім людзям, ветэранам педагагічнай працы, над якімі шэфствуюць цімураўскі і валанцёрскі атрады, выраблялі навагоднія сняжынкі, ёлачкі, паштоўкі. Актывісты, члены цімураўскага і валанцёрскага атрада прыбіралі дваровыя ўчасткі ад лісця і галінак на падворках ветэранаў педагагічнай працы, адзінокіх людзей. Падчас правядзення акцыя навучэнцы школы павіншавалі іх з надыходзячымі святамі, а таксама правялі навагоднюю праграму для выхаванцаў Малабераставіцкага ясляў-сада і падарылі падарункі, вадзілі карагод і загадвалі жаданні.

Навагоднія мерапрыемствы, добрыя справы, якія ладзяцца ў рамках дадзенай акцыі, надоўга запомняцца ўсім дзецям і дарослым тым, што яны стварылі неверагодны святочны, пазітыўны, добры настрой.

Карына ХАРЫТОН,
старшыня піянерскай дружыны “Авангард” Малабераставіцкай сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.