×

Дабрыня збліжае сэрцы

25.03.2020 16:33,

У школьнай бібліятэцы Пятрэвіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна ў Дзень праваслаўнай кнігі “Дабрыня збліжае сэрцы” прайшло падарожжа-прэзентацыя “Святыя зямлі беларускай” з выкарыстаннем аўдыё- і відэаматэрыялаў, а таксама агляд кніг аб жыцці святых, выстава праваслаўнай літаратуры.

Наша школьная бібліятэка прапанавала дзецям гутарку аб сумленнасці, дружбе, дабрыні на аснове праваслаўнай літаратуры. Акрамя таго ў школе прайшла акцыя “Дарыце кнігі з любоўю”, у рамках якой адбыўся кнігаабмен: кожны вучань мог пакінуць сваю прачытаную кнігу і ўзяць сабе тую, якая спадабалася. Кнігі, што засталіся пасля правядзення акцыі, былі перададзеныя школьнай бібліятэцы.

Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна