×

Далучыліся да творчасці земляка

15.04.2019 14:27,

Вучні старшых класаў Дварэцкай сярэдняй школы наведалі выстаўку карцін беларускага мастака, нашага земляка Анатоля Аляксандравіча Кардаша ў Доме культуры аграгарадка Дварэц.

Жывапісам А.А.Кардаш займаецца з 1989 г., стварыў каля 300 работ. Яго карціны знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Італіі, ЗША, Польшчы і іншых краін. Асноўны кірунак — імпрэсіянізм. Вялікая колькасць работ напісана па мясцовых краявідах: г.п.Наваельня, г. Дзятлава, в. Карыца і інш.

Выстаўка прысвечана 75-годдзю стварэння Гродзенскай вобласці.

Віталь ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна.