×

Даследаванне турыстычнага патэнцыялу Гродна

15.05.2019 13:52,

Два гады запар настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 23 Гродна Марыяна Станіславаўна Валюлік прымае ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Тэарэтычныя і практычныя напрамкі развіцця турызму і рэкрэацыі ў рэгіёнах Украіны”, што праходзіць у г. Крапіўніцкі.

З’яўляючыся прыхільнікам актыўнага адпачынку і аматарам вандровак па родным Гродне і яго ваколіцах, у красавіку 2019 года Марыяна Станіславаўна вырашыла пашырыць межы сваіх падарожжаў і расказаць аб іх, а таксама запрасіць у гасцінны Гродна замежных сяброў.

На старонках сваёй працы настаўніца расказала пра магчымасці турызму на малой радзіме, чым выклікала ўдзячнасць журы канферэнцыі. Яе работа надрукавана ў зборніку V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, а ўдзел адзначаны сертыфікатам.

Марыяна Станіславаўна спадзяецца, што ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі стане для яе традыцыйным і дасць магчымасць яшчэ больш праславіць сваю радзіму.

Таццяна СЦЯПУРА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 23 Гродна.