×

Для павышэння медыяпісьменнасці

13.02.2020 16:42,

Адзін з кірункаў дзейнасці метадычнай службы Уселюбскага дзіцячага сада — сярэдняй школы — павышэнне інфармацыйнай культуры педагогаў. Для настаўнікаў установы праведзены цыкл заняткаў: з’явілася магчымасць пазнаёміцца з асаблівасцямі выкарыстання сэрвісу Liverworksheet.com, сэрвісаў Web 2.0, праведзена навучанне па асновах работы ў сеткавым рэсурсе LearningApps.org.

Педагогі навучыліся ствараць уласныя электронныя сродкі, інтэрактыўныя лісты. Асаблівую цікавасць у педагогаў выклікаў семінар “Медыяпісьменнасць у школе: фарміраванне медыяпісьменнасці вучняў”.

З укараненнем інфармацыйных тэхналогій педагогі атрымліваюць стымул да самаадукацыі, прафесійнага росту і творчага развіцця.

Алена МАЛАШЭЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Уселюбскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.