×

Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся

15.04.2019 14:23,

Гэтая прымаўка стала лейтматывам сустрэчы выпускнікоў Доцішскай сярэдняй школы з рабочай групай Воранаўскага райвыканкама ў складзе старшыні райвыканкама М.А.Розума, дырэктара КСУП “Доцішкі” Г.Ф.Казлоўскага, метадыста аддзела адукацыі Н.П.Скорб у рамках рэалізацыі мерапрыемстваў па прафарыентацыі.

Набірае тэмпы выпускная кампанія 2019 года. Вучні 9 і 11 класаў у пошуку будучай прафесіі, якая стане гарантам сацыяльнай паспяховасці і матэрыяльнай стабільнасці.

Выпускнікі нашай школы, выхадцы з сельскай мясцовасці, канешне, больш скіравалі позірк у бок сельскагаспадарчых прафесій. Размова на сустрэчы і ішла пра бонусы пры навучанні ў ВНУ і ССНУ сельскагаспадарчай накіраванасці. Вучні даведаліся ад старшыні райвыканкама аб моладзевай палітыцы мясцовай улады, аб прыярытэтах пры працаўладкаванні, аб матэрыяльным заахвочванні студэнтаў, якія навучаюцца па накіраванні ад сельгасарганізацый раёна. Былі закрануты пытанні аб перспектывах развіцця малой радзімы.

Многія выйшлі ў задуменні.  Каму працягваць жыццё і традыцыі родных вёсак?

Падаецца, што сярод сёлетніх выпускнікоў ёсць будучыя гаспадары вясковых сядзіб і ўладанняў.

Ганна ПТАШЫНСКАЯ,
намеснік дырэктара Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.