×

Дзецям аб Канстытуцыі і правах

21.03.2020 15:05,

Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца штогод у нашай краіне 15 сакавіка, у КУП ДРАЦ “Лясная паляна” была прысвечана медыягадзіна “Канстытуцыя — галоўны закон краіны”.

У рамках акцыі да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у цэнтры былі праведзены цікавыя, пазнавальныя мерапрыемствы, якія стварылі ўмовы для фарміравання прававой культуры і прававой свядомасці нашых выхаванцаў. На ўздыме прайшла сюжэтна-ролевая гульня “Права на здароўе”, захапіла стварэнне калажа “Сям’я”. Заахвоціла задумацца пра будучыню псіхалагічная кансультацыя “Як і якую прафесію выбраць?”.

Была актуальнай і выклікала непадробную цікавасць сустрэча з урачом-педыятрам “Прафілактыка вірусных захворванняў”. Падчас размовы старшакласнікаў з інспектарам ІСН абмяркоўвалася тэма правоў непаўналетніх і адказнасці за здзяйсненне правапарушэння.

Рэалізацыі права дзяцей на адпачынак і развіццё спрыялі гульнявыя праграмы на свежым паветры, заняткі па інтарэсах, спортквесты ў трэнажорнай і спартыўнай залах, на вулічных трэнажорах.

Святлана ІЗАФАТАВА,
выхавальніца
КУП ДРАЦ “Лясная паляна” Смаргонскага раёна.