×

Дзецям пра вайну

15.05.2019 14:12,

Вось і надышлі свята Вялікай Перамогі і 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў... Нярэдка сучасныя бацькі задаюць пытанне: “Навошта расказваць дзецям пра вайну? Гэта можа быць нецікава”. Бацькам варта разумець, што, выпускаючы з увагі важныя моманты гісторыі сваёй краіны і свайго народа, можна ўпусціць у развіцці дзіцяці нешта вельмі важнае.

Чым раней дзіця пачне адчуваць сваё дачыненне да Радзімы, да роднай зямлі, тым хутчэй у яго сфарміруецца пачуццё адказнасці за будучыню сваёй краіны, сям’і. Расказы пра подзвігі і доблесць савецкіх людзей спрыяюць фарміраванню ў дзяцей пачуцця гонару за свой народ, краіну, любоў да Радзімы. У тыя далёкія і цяжкія гады не было практычна ніводнага абыякавага да лёсу нашай Радзімы чалавека. Дзеці па-рознаму ўспрымаюць расказы пра вайну: у хлопчыкаў на прыкладзе герояў фарміруецца ўзор мужнасці і смеласці, у дзяўчынак — жаданне праяўляць клопат пра блізкіх і пацярпелых. У гэтым пытанні бацькам неабходна актыўна супрацоўнічаць з педагагічнымі работнікамі, дапамагаць арганізоўваць сустрэчы, паходы і экскурсіі.

Неабходна пашыраць веды дзіцяці аб Вялікай Айчыннай вайне, фарміраваць правільную і выразную грамадзянскую пазіцыю. Дзеці павінны вучыцца з павагай ставіцца да пажылых людзей, ветэранаў, герояў вайны, а таксама да помнікаў землякам, што загінулі. Важна знайсці магчымасць усёй сям’ёй наведаць музей або адправіцца ў падарожжа, каб паглядзець мясцовыя славутасці ваеннай тэматыкі.

Расказаць дзецям пра вайну за адны заняткі немагчыма. Гаварыць з дашкольнікамі аб вайне трэба простай, зразумелай і даступнай мовай. Маленькім складана асэнсаваць вялікі аб’ём інфармацыі, таму не трэба расказваць пра вайну адразу ўсё. Толькі пасля наведвання ваеннага музея з дзецьмі варта размаўляюць аб ваеннай тэхніцы і зброі. А каля помніка — пра гераізм і доблесці воінаў. Ускладаючы кветкі да помнікаў баявой славы, трэба тлумачыць, з якой мэтай гэта робіцца, ушаноўваць памяць загінулых хвілінай маўчання. Пра подзвіг салдат можна пагутарыць і падчас заняткаў па маляванні, пры падрыхтоўцы паштовак да Дня Перамогі.

Расказваючы дашкольнікам аб Вялікай айчыннай вайне, выхавальнік звяртае ўвагу на тое, які гэта быў складаны і цяжкі час, як галадалі дарослыя і дзеці, як хаваліся ў бамбасховішчах ад бамбёжак, як фашысты захоплівалі вёскі, падрывалі дамы, як дзеці змагаліся з ворагам у часы вайны, здзяйснялі сапраўдныя подзвігі і гінулі, выконваючы заданне, дапамагаючы партызанам, арміі, радзіме.

Педагагічныя работнікі ясляў-сада зрабілі экспазіцыю фотахронікі ваенных дзён “Беларусь памятае...”. Штодня выхавальнік сумесна з дзецьмі, дзеці са сваімі бацькамі, госці ўстановы дашкольнай адукацыі могуць разглядаць, распавядаць, слухаць і маўчаць пра вайну…

Наталля КІСЛЯК,
загадчык Міжэвіцкага ясляў-сада Слонімскага раёна.