×

Дзень нараджэння сярод сяброў

07.06.2019 15:11,

Самае доўгачаканае дзіцячае свята — дзень нараджэння. У яслях-садзе № 10 Навагрудка стала добрай традыцыяй праводзіць забаўку для дзяцей Дзень імянінніка. Задача дарослых зрабіць гэты дзень незабыўным. Усе дзеці чакаюць яго з нецярпеннем, бо адзначыць дзень нараджэння сярод сяброў мара.

У першыя дні лета на ўрачыстасць да хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшлі любімыя клоўны Клёпа і Карамелька. Як жа дзятва іх любіць! З велізарным задавальненнем разам з клоўнамі дзеці спявалі для імяніннікаў “Каравай”, вадзілі карагоды, гулялі ў вясёлыя гульні, танцавалі. Малыя весяліліся ад душы, усе разам станцавалі вясёлы танец. І — доўгачаканы момант — найлепшыя пажаданні імяніннікам і ўручэнне падарункаў.

Правядзенне падобных святаў застанецца традыцыяй нашага дзіцячага сада, бо дзецям так важна адчуваць сябе галоўным у свой дзень нараджэння.

Таццяна РАДЗІЕЎСКАЯ,
выхавальніца ясляў-сада № 10 Навагрудка.