×

Дзень пяску

07.06.2019 14:56,

Лета, сонейка, цёплае надвор’е — выдатная нагода пагуляць у пясочніцы. Усім вядома, што дзеці любяць капацца ў пяску. Яны лепяць з яго розныя фігуркі і кулічы.

У яслях-садзе № 10 г. Навагрудка вырашылі правесці дзень пяску. У госці да дзяцей прыйшла фея пяску. Яна прапанавала дзецям розныя спаборніцтвы, разам з імі гуляла з пяском.

Успомнілі малыя з чараўніцай правілы паводзін у пясочніцы: не кідацца пяском у таварышаў, не браць у рот, не чапаць бруднымі рукамі вочы і інш.

Людміла ДАВІДОВІЧ,
педагог-псіхолаг ясляў-сада № 10 Навагрудка.