×

Дзень развітання з летам

22.08.2019 11:59,

Лета — выдатны час года. Летам няма калі хварэць — трэба ўсё паспець. А паспець трэба многае: пакупацца, пазагараць, з сябрамі пагуляць. Пералічваць летнія справы можна бясконца. У дзіцячым садзе мы таксама часу дарма не губляем. Нядаўна ў яслях-садзе № 10 Навагрудка прайшло свята, прысвечанае дню развітання з летам. Мэтай мерапрыемства з'яўлялася ўмацаванне фізічнага здароўя выхаванцаў, а таксама ўдасканаленне навыкаў і ўменняў узаемадзейнічаць адно з адным.

На працягу свята адзін від дзейнасці змяняўся другім: эстафеты, загадкі, рухавыя гульні, вершы, музычныя паўзы.

У завяршэнні свята быў праведзены конкурс дзіцячых малюнкаў на асфальце. Маляваць каляровымі крэйдамі, ды яшчэ не на паперы, а на асфальце — гэта шчасце для маленькага мастака.

У цэлым мерапрыемства прайшло весела і заўзята. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах і атрымалі масу станоўчых эмоцый ад сваіх шэдэўраў.

Анастасія БАРАВІК,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 10 Навагрудка.