×

Дзякуй, настаўнік!

08.10.2019 15:51,

Ярка і святочна прайшоў Дзень настаўніка ў сярэдняй школе № 7 Навагрудка. На працягу дня ў фае школы гучала музыка і віншаванні для настаўнікаў.

Самым яркай і запамінальнай падзеяй дня стаў святочны канцэрт, у якім прынялі ўдзел навучэнцы 1—11-х класаў, начальнік упраўлення адукацыі Людміла Васільеўна Мароз, педагогі школы і бацькі.

На канцэрт запрасілі ветэранаў педагагічнай працы. Было вельмі прыемна бачыць настаўнікаў шчаслівымі. У зале панавала атмасфера цяпла, утульнасці, захаплення і радаснага настрою.


Вольга КУР’ЯН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 7 Навагрудка.