×

Дзякуй, што ты побач!

03.10.2019 15:49,

У рамках месячніка Твой выбар—тваё жыццё” ў Іўеўскім яслях-садзе—пачатковай школе прайшлаакцыяДзякуй, што ты побач!.

На прыступках лесвічнага марша, перад цэнтральным уваходам ва ўстанову пасля ўрокаў энергічныя і радасныя вучні сустракалі ўсіх з заклікальнымі таблічкамі: “Абдыміце таго, разам з кім вяртаецеся да дому”, “Скажыце свайму дзіцяці, што вы яго любіце”, “Назавіце адзін аднаго ласкавым словам”, “Усміхніцеся адзін аднаму”.

Такім чынам, мы нагадалі аб тым, як важна казаць“Дзякуй, што ты побач!”сваім блізкім і родным.І ўсё роўна, як мы гэта выконваем: абдымкай, пацалункам, клопатам, поглядам або словам — важна толькі тое, што дорага вашаму сэрцу. Чалавек адчуе сябе патрэбным і ад гэтага стане крышачку больш шчаслівейшым, дорачы ў замен сваё шчасце іншым.

Альміра КРАТКЕВІЧ,
педагог-псіхолаг Іўеўскага ясляў-сада — пачатковай школы.