×

ЭКАдзеткі.BY

22.08.2019 14:45,

Вось ужо трэці год на базе Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна працаваў лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей. Лагер меў экалагічны кірунак. Выхаванцы былі ўцягнутыя ў займальнае падарожжа-казку.

Каманда “Брыганціна” высадзілася на востраве, дзе знайшла разбураны горад. Рэкі і азёры ў ім ператварыліся ў балоты, неба над ім было зацягнута хмарамі, а на зямлі хапала смецця. Птушкі не спявалі ,звяры схаваліся ў лесе, людзі не выходзілі на вуліцу. Юныя сябры прыроды вырашылі дапамагчы жыхарам вострава вярнуть прыгажосць і шчасце.

На працягу 9 дзён дзеці стваралі ЭКАполіс, дзе быў парк “Таямніцы прыроды”, Зяленая плошча-бульвар “Смецця. Больш. Няма!”, набярэжная “оБЕРЕГай”, фабрыка “Паасобнае смецце”, дэпо “Чыстае паветра”, станцыя “Энергія сонца, паветра, вады”.

ЭКАдзеткі прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, квест-гульнях, спаборніцтвах, экскурсіях, забаўляльна-пазнавальных праграмах. За кожны пройдзены этап дзеці атрымлівалі элементы малюнкаў для стварэння пэўнага віду інфраструктуры, у залежнасці ад зместу работы і дэвізу дня. Так дзень за днём на карце горада з’яўляліся новыя дамы. На дзявяты дзень ЭКАполіс быў поўнасцю адбудаваны, з’явіўся стары мудрэц і аддзячыў дзяцей падарункамі за праведзеную працу.

Для падтрымання цікавасці вучняў выхавальнікі распрацавалі хвілінкі здароўя на розныя тэмы (“Сонечныя апёкі”, “Першая дапамога пры ўкусах насякомых”, “Першая дапамога пры крывацёках” і інш.), квест-гульні, пазнавальныя мерапрыемствы, круглыя сталы экалагічнага напрамку, якія спрыялі выхаванню ў дзяцей любові да роднай прыроды, беражлівых адносін да яе багаццяў.

Ганна БАРУШКА,
выхавальніца лагера Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.