×

Галоўнае — бяспека

11.06.2019 14:48,

Напярэдадні летняга аздараўленчага перыяду ў яслях-садзе № 11 Навагрудка прайшоў бацькоўскі сход “Бяспечнае лета”. Бацькі азнаёміліся з правіламі паводзін, якія дзеці павінны выконваць няўхільна, бо ад гэтага залежыць іх здароўе і бяспека.

Інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях акцэнтаваў увагу пытанням папярэджання выпадкаў траўміравання і гібелі дзяцей, распавёў аб надзвычайных сітуацыях, якія адбыліся з удзелам дзяцей у Навагрудскім раёне, і растлумачыў іх прычыны.

Завяршыла бацькоўскі сход інсцэніроўка казкі “Калабок”, прысвечанай правілам бяспечнай жыццядзейнасці дзяцей, якую падрыхтавалі педагогі спецыяльнай групы № 2 Наталля Пятроўна Кулік, Святлана Леанідаўна Шынтар і выхаванцы старэйшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту.

Таццяна КВЕТКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 11 Навагрудка.