×

Ганаровае званне — першакласнікі

04.10.2019 15:01,

Зусім нядаўна іх называлі дашкалятамі, а цяпер пра іх кажуць: “Гэта першакласнікі”. У сярэдняй школе № 7 Смаргоні прайшло свята “Пасвячэнне ў першакласнікі”.

Каб праверыць, ці гатовыя дзеці з гонарам насіць гэта званне, была праведзена гульнявая праграма. Дзеці збіралі партфель у школу, адгадвалі загадкі пра школьныя прылады, паказвалі добрыя веды казак і казачных герояў, даказвалі, што яны творчыя і дружныя.

Ва ўрачыстай атмасферы малышы далі клятву першакласніка. За кожнае правільна выкананае заданне дзеці атрымлівалі пялёстак ад кветачкі сяміколернай. У канцы свята ўсе кветачкі былі сабраны і кожны змог загадаць сваё запаветнае жаданне.

Дадому дзеці горда пайшлі з медалём на грудзях. Цяпер яны першакласнікі!


Марына КОПАЧ,
выхавальніца групы прадоўжанага дня сярэдняй школы № 7 Смаргоні.