×

Гарадок для птушак

21.03.2020 15:17,

Вось ужо прайшла зiма. Здаецца, яшчэ ўчора выхаванцы дашкольнага цэнтра развiцця дзiцяцi аграгарадка Парэчча будавалi «Кафэ для птушак», дзе частавалi зiмуючых птушак. А сёння пачынаюць вяртацца з выраю пералётныя птушкi: ластаўкi, буслы, шпакi, жаўрукi…

Выхавальнiкi дашкольнага цэнтра арганiзавалi ў экалагiчных кутках сваiх груп выставы, дзе дзецi могуць пашырыць веды аб пералётных птушках. Менавiта ў адным з такiх куткоў выхаванцы даведваюцца, што шпакi ўюць сабе гняздо менавiта ў шпакоўнi. Выхаванцы задалiся пытаннем: а што, калi на усiх птушак не хопiць шпакоўняў?  Яшчэ выхаванцы чулi пра акцыю «Птушыны гарадок»! Так з'явiлася iдэя стварыць яго на нашай тэрыторыi. Дзецi разам з бацькамi змайстравалi шпакоўнi, размясцiлi iх на дрэвах у некалькiх месцах, нiбы вулiца атрымалася. Сапраўдны «аграгарадок» для птушак!

На тэрыторыi нашага дашкольнага цэнтра ўсё гатова да прылёту птушак! Новыя утульныя хаткi чакаюць сваiх жыхароў-шпачкоў. А пакуль птушачкi яшчэ у дарозе, выхаванцы ўяўляюць сабе, якую кватэрку аблюбуюць шпакi у першую чаргу. Кожны дзень дзецi i дарослыя мараць аб тым, каб хутчэй пачуць вясёлыя птушыныя спевы.

Ганна АКСЦІНА,
выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча Гродзенскага раёна.
Фота Валянціны ГАНЧАРОВАЙ.