×

Глядзелі і балелі разам!

05.07.2019 15:17,

Магчымасць пабываць на II Еўрапейскіх гульнях у горадзе Мінску стала для нас выдатнай навіной. Супрацоўнікі Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна адправіліся пабалець за спартсменаў на веладроме Мінскрэны.

Сёння лідарам беларускай каманды з’яўляецца Яўген Каралёк. У 2018 годзе ён стаў чэмпіёнам свету ў скрэтчы, а ў сезоне 2016/2017 гадоў заняў у гэтай дысцыпліне 1-е месца ў агульным заліку Кубка свету UCI.

Было вельмі цікава ўбачыць як беларускіх, так і замежных спартсменаў у гэтым відзе спорту. Мы не дарма пабывалі на гульнях. Спартсмены, якія да апошняга змагаліся за перамогу, падарылі нам шмат яркіх эмоцый і незабыўных уражанняў, выдатны настрой і добрыя ўспаміны аб праведзеным часе. На памяць аб гэтай падзеі нам застанецца мноства яркіх фотаздымкаў, а таксама талісман — гэты неад’емны сімвал любога маштабнага спартыўнага мерапрыемства. На памяць засталося фота з лісянём Лесікам.

Аксана АНДРУКОНІС,
класны кіраўнік 8 класа Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.